Няўдалая спроба
27.06.2014
—
ЧП
|
Жыхар Бабруйска паспрабаваў самастойна патушыць пажар, у выніку атрымаў апёкі 10 працэнтаў цела, пашкоджанні скуры на руках і твары 1—2-й ступені. У цэнтр аператыўнага кіравання Бабруйскага падраздзялення МНС аб пажары паведамілі суседзі. 74-гадовая пенсіянерка выбралася на вуліцу, а яе сын спрабаваў затушыць полымя, але беспаспяхова. Выратавальнікі справіліся з агнём за пятнаццаць хвілін. Цалкам знішчана драўляная веранда, пашкоджана каля 10 квадратных метраў даху дома. Прычынай пажару стала неасцярожнае абы-ходжанне мужчыны з агнём пры курэнні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Бабруйска апёкся, паспрабаваўшы патушыць пажар |
|