«Рагатае» здарэнне. 21.by

«Рагатае» здарэнне

08.07.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце тралейбус ледзь не вылецеў з моста ў цэнтры горада.

Здарэнне мела месца 5 ліпеня, калі машына 4-га маршруту ўзнімалася на Кобрынскі мост. Ва ўпраўленні ДАІ МУС Брэсцкага аблвыканкама расказалі, што раптам насустрач выехаў аўтамабіль «аўдзі». Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель тралейбуса быў вымушаны выехаць на сустрэчную паласу, пасля чаго літаральна завіс на броўцы над адхонам моста.

На шчасце, сустрэчных машын у той час не было, таму абышлося без пацярпелых. «Аўдзі» ж з месца здарэння з’ехаў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце тралейбус ледзь не вылецеў з моста ў цэнтры горада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика