Апошні аргумент. 21.by

Апошні аргумент

25.07.2014 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Талачынскім раёне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 62-гадовага пенсіянера, які падазраецца ў забойстве 32-гадовага зяця. Абодва жылі ў адной хаце, але ж ніяк не маглі знайсці агульнай мовы. Зараз расследаваннем трагедыі займаюцца спецыялісты Талачынскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Начальнік аддзела Валерый Герасіменка ўпэўнены, што і на гэты раз (як і бывае звычайна ў большасці выпадкаў) прычынай трагедыі стала гарэлка. Цесць з зяцем незадоўга да здарэння вярнуліся з Расіі — рэгулярна наведваліся туды на заробкі. Позна вечарам паміж імі разгарэлася чарговая спрэчка. Малады «гаспадар», раней ужо судзімы, прыняў добрую дозу спіртнога і ўзяўся за выхаванне цешчы. Сведкі расказваюць, што прыступы агрэсіі ў п’яным стане для гэтага чалавека былі ўжо нормай. Пенсіянер жа ў той трагічны вечар не вытрымаў і заступіўся за жонку. А калі слоў не хапіла, у якасці найбольш важкага аргумента ўзяў у рукі нож, у выніку зяць памёр на месцы. Цесця чакае тэрмін ад 6 да 15 гадоў...
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Талачынскім раёне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 62-гадовага пенсіянера, які падазраецца ў забойстве 32-гадовага зяця. Абодва жылі ў адной хаце, але ж ніяк не маглі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика