На Валожыншчыне прадпрымальны рыбак зліў ваду з возера
25.11.2015 13:52
—
ЧП
|
Пра здарэнне распавяла старшая следчая Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Аксана Гульба. Валожынскі райвыканкам даў у арэнду аднаму з калгасаў возера, каб вырошчвалі ў ім рыбу на продаж. Гэтае возера злучанае каналам з іншым возерам. Яны аддзеленыя дамбамі, і рыба аднаго возера не трапляе ў другое. Увечары 4 лістапада рыбак з Валожыншчыны прыйшоў на возера і стаў вудзіць рыбу на спінінг. Справа ішла павольна, і ён вырашыў дзейнічаць па-іншаму. Адкрыў гаечным ключом шлюз і стаў чакаць, пакуль вада з возера з рыбай, якую вырошчваюць на продаж, перацячэ ў другое возера. Праз дзве гадзіны ўжо можна было проста хадзіць і збіраць рыбу ў мяхі, што і зрабіў рыбак. Аднак калі ўбачыў фары машыны, што праязджала міма, то вырашыў збегчы. Спачатку схаваўся ў кустах, а потым пабег дамоў. Як аказалася, гэта была машына міліцыі. Супрацоўнікі якраз ехалі на гэтыя азёры. Ім пазванілі занепакоеныя мясцовыя жыхары, якія заўважылі, што ў адным возеры раптам стала хутка паднімацца вада. Рыбака затрымалі. Яму пагражае да трох гадоў турмы. 20 лістапада справу накіравалі ў суд. Старшая следчая Аксана Гульба заўважае, што калгас, які арандаваў возера, не паклапаціўся ні пра асвятленне тэрыторыі, ні пра тое, каб наняць ахоўніка, ні пра папераджальную таблічку, што ў возеры вудзіць нельга. Калгасу ўказалі на гэтыя рэчы і раілі іх выправіць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але рыбу назбіраць усё роўна не ўдалося.
|
|