У Маладзечне 12-гадовая дзяўчынка скрала ровар. 21.by

У Маладзечне 12-гадовая дзяўчынка скрала ровар

01.12.2015 13:22 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне адбылося ў суботу, 28 лістапада. Ад магазіна «Дабраном», што месціцца на вуліцы Замкавай, 12-гадовая школьніца скрала ровар, пiша "Рэгiянальная газета".

Дзяўчынка, якая жыве ў раёне плошчы Старое Места, адагнала скрадзены ровар на Лясныя, туды, дзе жыве яе бабуля, расказаў інспектар ІСН Маладзечанскага РАУС Яўген Колесень.

Але школьніца не ўлічыла, што каля магазіна ўсталяваныя дзве камеры відэаназірання. Міліцыянерам было дастаткова прайсціся з відэазапісам па бліжэйшых школах, і юную парушальніцу закона цягам дня ўдалося знайсці.

Паколькі дзяўчынцы яшчэ 12 гадоў, да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягнутыя бацькі. Дзяўчынка ж знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх (ІСН).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але школьніца не ўлічыла, што каля магазіна ўсталяваныя дзве камеры відэаназірання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика