У вілейскага падлетка ў руках выбухнула петарда: хлопчык у бальніцы
27.11.2017 15:50
—
ЧП
|
У выхадныя кампанія падлеткаў у Вілейцы вырашыла ўзарваць петарду. Гульня скончылася бальніцай, Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, хлопчыка з рванымі ранамі двух пальцаў даставілі ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы. Пацярпелы — 14-гадовы вучань адной з гарадскіх школ. Зараз па факце траўмавання міліцыя праводзіць праверку. — Падлеткі, якія былі з пацярпелым, блытаюцца ў паказаннях, — кажа Кацярына Аляксандраўна. — Адны кажуць, што петарду набылі ў інтэрнэт-краме, другія — што вырабілі самастойна. Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі Вілейскага РАУС звяртаюць увагу бацькоў, каб былі больш пільнымі і не дапускалі падобных здарэнняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго сябры блытаюцца ў паказаннях: адны кажуць, што петарду набылі ў інтэрнэт-краме, другія - што вырабілі самастойна.
|
|