29 ліпеня ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны, паведамляе БелТА.
Як расказалі ў праваахоўных органах, была атрымана інфармацыя аб прыбыцці на нашу тэрыторыю больш як 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расіяне мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх – тры вялікія цяжкія чамаданы, загрузку якіх у транспартны сродак ажыццяўлялі некалькі мужчын.
Пасля прыбыцця ў сталіцу ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Мінска і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула атэль 27 ліпеня і пераехала ў адзін з санаторыяў Мінскага раёна.
Паводле даных адміністрацыі санаторыя, прыезджыя звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрнымі для расійскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем у стылі мілітары. Спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, стараючыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і наваколле санаторыя. 32 чалавекі сіламі групы «А» КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманы. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў выяўлены і затрыманы на поўдні краіны. Адносна названых асоб Следчым камітэтам праводзіцца праверка.
* * *
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сітуацыі ў сувязі з затрыманнем у Беларусі больш як трох дзясяткаў прадстаўнікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, дадала БелТА.
«Я запрасіў вас для таго, каб разабрацца з гэтым, можна сказаць, надзвычайным здарэннем, якое адбылося сёння ноччу. Інакш яго не назавеш», – адзначыў беларускі лідар.
Ён папрасіў старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка больш дэталёва далажыць аб сітуацыі. «Я гляджу на рэакцыю расіян. Яны ўжо, апраўдваючыся, гавораць, што амаль не мы іх самі сюды завезлі. Зразумела, трэба ж неяк апраўдаць свае брудныя намеры. Таму вельмі прасіў бы, каб у гэтай сітуацыі і з гэтым фактам было ўсё вельмі адкрыта і сумленна. Калі гэта расійскія грамадзяне (а я так разумею, іх дапыталі), значыць, трэба звярнуцца неадкладна ў адпаведныя структуры Расійскай Федэрацыі, каб яны растлумачылі, што адбываецца», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асобнае даручэнне Прэзідэнт таксама даў прэс-сакратару Наталлі Эйсмант: «Нам трэба звярнуцца да расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку Telegram-каналаў, каб яны, як Пуцін гаворыць, пургу не гналі. Калі вінаватыя, трэба з гэтай сітуацыі выходзіць дастойна. Не вінаватыя – добра, у нас няма ніякіх мэт зняславіць блізкую нам краіну».
«Таму я хацеў бы, каб коратка далажылі мне аб сітуацыі і аб тым, што на сённяшні дзень мы маем», – дадаў беларускі лідар.
29 ліпеня ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Акрамя таго, яшчэ