Веснавая забарона. 21.by

Веснавая забарона

09.04.2018 — Калейдоскоп |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для стварэння спрыяльных умоў для нерасту рыбы ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўключна ўводзіцца веснавая забарона на лоўлю рыбы. У адзначаны тэрмін забараняецца прамысловая лоўля на ўсіх вадаёмах, акрамя лоўлі мігрыруючага вугра ў месцах, вызначаных Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Аматарская лоўля рыбы ў гэты час дазволена толькі ў светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), са штучных збудаванняў і канструкцый, акрамя чыгуначных мастоў, плацін, шлюзаў, іншых гідратэхнічных аб’ектаў, на якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць, і на 50 м па абодва бакі ад такіх месц. Для лоўлі можна выкарыстоўваць адну вудачку з адным кручком або спінінг са штучнай прынадай, аснашчанай адзінарным, двайным ці трайным кручком.

Асобна хачу нагадаць спінінгістам, што з 15 красавіка па 30 мая ўстанаўліваецца забарона на лоўлю судака. Рыбу гэтага віду, якая трапіць на кручок, трэба абавязкова выпускаць у вадаём.

У час веснавога нерасту таксама забараняецца аматарская лоўля на штучных нерасцілішчах возера Дрывяты.

Нельга закідваць вудачку ці спінінг бліжэй за 50 м ад абазначаных прамысловых прылад лоўлі, якія ўстаноўлены для здабычы мігрыруючага вугра.

У выпадках, калі вам сталі вядомыя факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, просім пра гэта інфар- маваць інспекцыю па тэлефоне даверу 68-2-57, які працуе кругласутачна. ■

Віталь БУДА,

начальнік міжраённай інспекцыі АЖіРС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для стварэння спрыяльных умоў для нерасту рыбы ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўключна ўводзіцца веснавая забарона на лоўлю рыбы. У адзначаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Калейдоскоп)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика