Прагноз надвор’я на 9—11 красавіка. 21.by

Прагноз надвор’я на 9—11 красавіка

09.04.2010 01:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі вечарам па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, па паўднёвым усходзе да плюс 6°С,

днём плюс 9—15°С, у паўднёвых раёнах да плюс 17°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 12—14°С.

10 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна па заходняй палове краіны дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С,

па ўсходзе пры праясненнях да мінус 2°С, днём плюс 6—12°С, па ўсходзе да плюс 16°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 10—12°С.

11 красавіка ў Беларусі пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў, толькі ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 6°С, пры праясненнях да мінус 2°С, днём плюс 8—15°С.


Аўтар: БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Воблачна з праясненнямі, зрэдзьчасу дажджы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика