Бярэзінскі запаведнік вырашыў напужаць турыстаў. 21.by

Бярэзінскі запаведнік вырашыў напужаць турыстаў

09.04.2010 15:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бярэзінскі біясферны запаведнік распрацаваў новы экскурсійны маршрут «Тайны запаведнага балота». Пра гэта паведаміла кансультант дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Алена Салаўёва.

Экскурсійны маршрут прапануецца прайсці пяшком, яго працягласць складае ўсяго некалькі гадзін. У час экскурсіі турысты змогуць пабываць на запаведных балотах і ўбачыць птушак і жывёл, якія там пражываюць.

Акрамя таго, падарожнікаў чакае сюрпрыз.

Калі яны будуць праходзіць праз лясныя гушчары або балотныя зараснікі, на іх можа «накінуцца» загадкавая істота. Прычым узнікне яна вельмі нечакана, напрыклад, саскочыць з дрэва або вылезе з балотнай вады.

Прыгледзеўшыся, турысты змогуць пазнаць у ёй мясцовага балотніка, які ахоўвае свае ўладанні.

***

Бярэзінскі біясферны запаведнік штогод прымае каля 25 тыс. турыстаў, прапануючы разнастайныя праграмы знаходжання: ад аднадзённых наведванняў музея прыроды, дэманстрацыі вальераў з дзікімі жывёламі і экалагічнай сцежкі да шматдзённых спецыялізаваных экалагічных тураў.

Багатая флора запаведніка налічвае каля 800 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 216 відаў імхоў, 317 — водарасцей, 463 — грыбоў, 238 — лішайнікаў. Тут адзначана 56 відаў млекакормячых, сярод якіх зубр, буры мядзведзь, рысь, барсук, выдра. Арнітафаўна запаведніка налічвае 230 відаў птушак. Жывёльны свет дапаўняюць 34 віды рыб, 11 — земнаводных, 5 — паўзуноў, звыш 4000 відаў бесхрыбетных, з якіх больш за 3000 — насякомыя.


Аўтар: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі яны будуць праходзіць праз лясныя гушчары або балотныя зараснікі, на іх можа «накінуцца» загадкавая істота.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика