Аграэкатурызм: паасобку ці ў эканамічным сімбіёзе?. 21.by

Аграэкатурызм: паасобку ці ў эканамічным сімбіёзе?

10.04.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр РАШЭТНІКЯк зацікавіць гараджаніна вясковым побытам

Сам родам з вёскі Капараўка Рэчыцкага раёна. Пасля дзевятага класа паспяхова здаў уступныя экзамены ў ліцэй, дзе і пачаў сваю даследчую справу ў галіне экалогіі. Чаму мяне хвалюе гэта тэма? Вельмі занепакоены ўзаемаадносінамі сучаснага чалавека і прыроды. Раней большасць беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці. Калі ты нядбайна адносішся да навакольнага асяроддзя, забруджваеш яго, яно адплаціць табе тым жа: зямелька перастане радзіць, у рацэ не зможаш лавіць рыбу, з калодзежа -- браць ваду.

У горадзе ўсё інакш: прадукты харчавання набываеш гатовымі ў краме, цэлы дзень цябе акружаюць халодныя бетонныя канструкцыі. І паступова ў кожнага гараджаніна пачынае страчвацца сувязь з прыродай. Хіба можа яго хваляваць засмечванне лесу або берагоў рэчкі, калі ён там не жыве, калі не яму там збіраць ягады ды грыбы, пасвіць каровак?Менавіта агра- і экатурызм, лічу, можа дапамагчы гараджаніну і яго сям'і наладзіць гэту сувязь з прыродай, зацікавіцца вясковым жыццём.
З вопыту краін, якія інтэнсіўна развівалі ў сябе гэтыя турыстычныя напрамкі, бачым: працэнт людзей, якія выбіраюць сельскую мясцовасць сваім пастаянным месцам жыхарства, там значны.
  Не адно сваё даследаванне я прысвяціў стану агра- і экатурызму ў маім родным раёне. На жаль, тут існуе некалькі праблем. Па-першае, гэтыя кірункі ў адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі існуюць і развіваюцца паасобку. У сваіх працах развіваю ідэю іх аб'яднання ў адзін эканамічна перспектыўны кірунак. Па-другое, шмат мясцовых людзей пакуль што прадузята ставяцца да развіцця агра- і экатурызму ў сваёй мясцовасці. Магчыма, баяцца вялікага наплыву турыстаў, якія могуць сапсаваць і забрудзіць прыгажосць навакольнага ландшафту. Як даследчык, магу запэўніць іх, што ў нашай краіне вельмі добра працуюць законы і адпаведныя прыродаахоўныя службы.
Па маіх прагнозах, яшчэ 10--15 гадоў агра- і экатурызм будзе інтэнсіўна развівацца на тэрыторыі нашай краіны, потым пачнецца невялічкі спад. Гэта абумоўлена агульнатурыстычнай з'явай, калі турысты добра пазнаёміліся з адной краінай і імкнуцца адкрыць для сябе новыя. Таму трэба ўжо зараз задумвацца, як прывабіць экатурыстаў праз некалькі дзесяцігоддзяў.
Адна з прыродных адметнасцей Рэчыцкага раёна -- маляўнічыя краявіды берагоў Дняпра. Але, на жаль, яны не заўсёды і не ўсюды знаходзяцца ў добрым стане. Мая асабістая прапанова па развіццю агра- і экатурызму такая: няхай усе зацікаўленыя людзі з дапамогай крэдытаў, якія выдаюць айчынныя банкі, выкупяць кавалкі зямлі недалёка ад гэтых берагоў пад аграсядзібы. Дзякуючы ім турысты пазнаёмяцца з прыгажосцю нашага краю, пакаштуюць смачнай дняпроўскай юшкі, а прыродзе ад гэтага будзе толькі выгода. Уласнікі ў першую чаргу зацікаўлены ў паляпшэнні экалогіі і зробяць усё магчымае, каб змяніць яе да лепшага. Да таго ж у раёне будуць заставацца грошы ад дзейнасці сядзіб, з'явяцца новыя працоўныя месцы.
Аляксандр РАШЭТНІК,
вучань 11-га класа Рэчыцкага раённага ліцэя, дыпламант абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці" і абласнога інтэлектуальнага фестывалю “Калегiум-2009” з навуковай працай “Асаблівасці нацыянальнага агра- і экатурызму”.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як зацікавіць гараджаніна вясковым побытам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика