Дастыш фантастыш
21.04.2010 11:21
—
Разное
|
Такога раней у Беларусі не здымалі. Назву пазычылі з дыялогаў улюбёных у народзе нямецкіх порнаактораў. Ідэю пафарбаваць танк у ружовы колер прысабечылі ў чэшскага
Па кінатэатрах раскладзеныя флаеры з рэкламай фільма «Дастыш фантастыш». 23 красавіка ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт, прымеркаваны да выхаду саундтрэка, у кінатэатры «Кастрычнік» усталяваныя стэнды з прарэзанымі адтулінамі для аматараў пафоткацца ў вобразе персанажаў фільму. Нарэшце «Беларусьфільм» усур’ёз сабраўся на братазабойчую, але справядлівую вайне ўсіх кінастудыяў супраць усіх кінастудыяў. Нягледзячы на ўсе — ужо сама сабою цікавая завязка пра хлопца з чырвонымі патламі, які прыехаў у Мінск і выгадаваў грошавае дрэва. Мудрагелісты сюжэт дорыць нам шмат прыемных імгненняў у выглядзе акту продажу Нацыянальнай бібліятэкі новаму беларусу, а таксама здачу ў арэнду будынку Валадарскай турмы натоўпу сімпатычных паўдуркаў. З мінусаў: — «Беларусьфільм» усё яшчэ ўстыдаецца беларускай мовы, хаця ўсе задаткі для пераадолення гэтай спадчыны праклятага мінулага былі (шматлікая прысутнасць у кадры актораў Купалаўскага і пазакадравыя песні Лявона Вольскага). Але такой бяды — доўгая дарога дадому. Проста каб нараджаліся шэдэўры, такіх камедыяў мусіць быць 5–10 на год. Ліза Кавальчык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назву пазычылі з дыялогаў улюбёных у народзе нямецкіх порнаактораў. Фінал падцікавалі ў вясельным хаосе Кустурыцы. А мафіёзныя разборкі — у савецкіх «Прыгодах... |
|