У агароды палешукоў паводка прыгнала буслоў + фота
21.04.2010 11:23
—
Разное
|
Да ракі Прыпяць і веснавой паводкі жыхары Петрыкава, што ў Гомельскай вобласці, прывыклі. Але сёлета моцнае разводдзе зноў прымусіла тутэйшых палешукоў пахвалявацца. І асабліва тых, хто жыве бліжэй да ракі, у ніжняй частцы горада.
Пенсіянерка Праскоўя Аскерка з вуліцы Прыпяцкая расказвае, што ў яе гаспадарцы ўсё затаплена, плот павалены, у хаце вялікая вільгаць. «Вада дабралася да парога, заліла склеп, падтапіла хляўчук. Ходзім па насцілах. Адзін год вада ў мяне была нават ў печы», — бядуе бабуля. Разводдзе прымусіла шукаць паратунку нават буслоў. Пажывіцца ў пойме ракі яны не могуць — усё заліта вадой. Буслы сталі прылятаць у агарод бабулі Праскоўі, каб на мелкаводдзі знайсці сабе здабычу — чарвяка, жабу ці яшчэ якую жыўнасць, што прынесла паводка. Тутэйшыя жыхары мяркуюць, што ад разводдзя можна было б уратавацца, калі б каля паромнай пераправы падвысіць левы бераг Прыпяці. Але ж справа гэта працаёмкая і нябачная для вачэй высокага начальства. Ходнік пліткай вымасціць — гэта, калі ласка, а бераг ці вуліцу на ўскрайку гораду — не. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да ракі Прыпяць і веснавой паводкі жыхары Петрыкава, што ў Гомельскай вобласці, прывыклі. Але сёлета моцнае разводдзе зноў прымусіла тутэйшых палешукоў...
|
|