Лябедзька: Апазіцыі неабходна выкарыстоўваць расійскі вектар
21.04.2010 16:29
—
Разное
|
Пра гэта 21 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён нагадаў, што 20 красавіка ў пасланні беларускаму народу і нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка «дапускаў негатыўныя выказванні адносна перспектыў саюзных адносінаў». «Пасланне Лукашэнкі адлюстравала крызіс у замежнай палітыцы краіны, — сказаў Лябедзька. — Раней улады мелі тыл у выглядзе Расійскай Федэрацыі. Цяпер тыл стаў перадавой лініяй фронту. Поспехі ў замежнай палітыцы сённяшніх уладаў фрагментарныя». Можна гаварыць з вялікай доляй верагоднасці, лічыць палітык, што Лукашэнка «страціў манаполію на расійскі вектар у знешняй палітыцы». Лябедзька ўпэўнены, што «гэта стварае пэўны шанс для апазіцыі».«Найбліжэйшым часам АГП паспрабуе выкарыстаць расійскі вектар, — сказаў ён. — Трэба пераканаць Расію, што лепш арыентавацца на рэаліі, а не на размовы сённяшніх уладаў». Лябедзька паведаміў, што ў партыі »ёсць сваё бачанне беларуска‑расійскіх адносінаў, якое прадугледжвае рэалізацыю канкрэтных дзеянняў для пераходу да цывілізаваных адносінаў паміж краінамі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта 21 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.Ён нагадаў, што 20 красавіка ў пасланні...
|
|