У Вільні ў аўтобусы і тралейбусы — толькі праз пярэднія дзверы
28.04.2010 14:36
—
Разное
|
Жыхары Вільні будуць заходзіць у аўтобусы і тралейбусы толькі праз пярэднія дзверы. Новы парадак карыстання грамадскім транспартам пачнуць укараняць гэтым летам. Пакуль гэта называюць эксперыментам.
Мяркуюць, што калі людзі будуць заходзіць у грамадскі транспарт толькі праз пярэднія дзверы, то знізіцца колькасць «зайцоў», пасажыраў будзе правяраць кіроўца. У грамадскім транспарце будзе менш п’яных і асацыяльных людзей. Спачатку ў аўтобусы і тралейбусы праз пярэднія дзверы будуць пускаць з 21.00, у выхадныя дні — увесь дзень. Калі эксперымент апраўдае сябе, то ўжо сёлета будзе ўведзены новы парадак. Калі не, то такі парадак, магчыма, пакінуць толькі ў аўтобусах і тралейбусах тых маршрутаў, дзе мала пасажыраў. delfi.lt Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Вільні будуць заходзіць у аўтобусы і тралейбусы толькі праз пярэднія дзверы. Новы парадак карыстання грамадскім транспартам пачнуць укараняць гэтым летам.... |
|