7 моцных міфаў пра алкаголь. 21.by

7 моцных міфаў пра алкаголь

13.05.2010 10:19 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алкаголь — гэта не толькі гарэлка, але і піва, якое для многіх людзей, як чай, з’яўляецца практычна штодзённым напоем. Але добра гэта ці дрэнна, і наогул — ці разумеем мы, як дзейнічае алкаголь на арганізм альбо здавольваемся прывычнымі стэрэатыпамі? Паспрабуем разабрацца…

Алкаголь павышае апетыт

Насамрэч лёгкі голад правакуецца толькі моцнымі напоямі, прычым ужытымі ў невялікай колькасці. Пад уздзеяннем спіртнога актывуюцца нервовыя цэнтры, якія адказваюць за адчуванне голаду‑насычэння — на іх «абуджэнне» ідзе прыкладна 15 хвілін. Піць спіртное для ўзбуджэння апетыту — занятак небяспечны. Моцныя напоі раздражняюць слізістую страўніка і стрававода, выклікаючы пякотку і гастрыты.

Шмат выпіць можа толькі здаровы чалавек

Здольнасць піць не п’янеючы, гэта значыць выпіваць адразу вялікую колькасць алкаголю без ап’янення ў навуцы называецца талерантнасцю да алкаголю. Многім гэта падаецца ўнікальнай здольнасцю, аднак медыкі лічаць такі «талент» прыкметай другой стадыі алкагалізму. Калі чалавек валодае высокай устойлівасцю да алкаголю, гэта яшчэ не значыць, што ў яго не можа ўзнікнуць алкагольнай залежнасці. Можа! Але гэта алкагольная залежнасць вельмі хутка перарастае ў цяжкае захворванне, часта з лятальным вынікам.

Ад алкаголю таўсцеюць

Так! Ад алкаголю таўсцеюць, таму што алкаголь утрымлівае вугляводы, якія ў працэсе перапрацоўкі ў арганізме ператвараюцца выключна ў тлустыя кіслоты. Тлушч адкладваецца на жываце, клубах і г.д. Асабліва небяспечныя з пункту гледжання дыеталогіі моцныя напоі — кожны грам утрымлівае не менш як 7 ккал.

Дарагія і якасныя напоі — бясшкодныя

Ніякі алкагольны напой як такі не з’яўляецца ні шкодным, ні бясшкодным. Небяспечным для здароўя з’яўляецца алкагольны яд, а дакладней — воцатны альдэгід, які ўтвараецца ў арганізме пасля перапрацоўкі этылавага спірту. І нават якасны алкаголь правакуе ўтварэнне алкагольнага яду, асабліва небяспечнага для сардэчна‑сасудзістай сістэмы.

Прымаючы антыбіётыкі, піць нельга!

Насамрэч алкаголь можа толькі панізіць дзеянне некаторых антыбіётыкаў, што не ўяўляе вялікай пагрозы для жыцця. Таксама могуць узнікнуць непажаданыя пабочныя эфекты накшталт празмернага ап’янення. Значна больш небяспечнае спалучэнне алкаголю з болесуцішальнымі, напрыклад, ібупрафенам, аспірынам. У такой сітуацыі вялікая рызыка пашкоджання слізістай страўніка і кішэчніка.

Спіртное дапамагае заснуць

Гэта сапраўды так. Аднак алкаголь парушае цыклічнасць сну, і асабліва ўплывае на яго глыбокія фазы. Заснуўшы ў стане ап’янення, чалавек лягчэй абуджаецца, таму што прыкладна праз чатыры гадзіны алкаголь перастае дзейнічаць і нервовыя цэнтры растарможваюцца. А пры шматразовым паўтарэнні рытуалу «выпіць на ноч» снатворны эфект алкаголю і зусім затухае.

Алкаголь здымае стрэс

Падняць настрой з дапамогай алкаголю сапраўды можна. Але для гэтага алкагольная доза павінна быць зусім невялікай — 20— 30 мл гарэлкі або каньяку. Пад уздзеяннем спіртнога ў кроў інтэнсіўна выкідваецца дафамін — гармон радасці, які выклікае ў чалавека прыемнае ўзбуджэнне, эйфарыю. Вялікая ж доза прымушае мозг выпрацоўваць рэчывы вельмі актыўна, і за адзін вечар можна вычарпаць запасы дафаміну, якія б падтрымлівалі настрой увесь заўтрашні дзень. Таму раніцай пасля бурнага застолля стан чалавека характарызуецца як стрэсавы і дэпрэсіўны.


Вольга Цыбульская, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алкаголь — гэта не толькі гарэлка, але і піва, якое для многіх людзей, як чай, з’яўляецца практычна штодзённым напоем. Але добра гэта ці дрэнна, і наогул — ці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика