Ronnie James DIO: The ending is just a beginner. 21.by

Ronnie James DIO: The ending is just a beginner

17.05.2010 16:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў шпіталі ў Х’юстане (штат Тэхас, ЗША) на рак страўніка памёр адзін з найвялікшых вакалістаў у гісторыі хард‑року і хэві‑металу Роні Джэймс Дыа. Піша Аляксей Дзікавіцкі.

Для мяне асабіста пачатак знаймства з Дыа гэта савецкая касета МК60, з‑за дрэннай якасці якой часта трэба было чысціць магнітную галоўку ў айчынным магнітафоне Беларусь‑301, з ягоным першым, геніальным альбомам «Holy Diver» (1983). Няма, бадай, аматара цяжкай музыкі, які не ведаў бы класічных ужо песень з той кружэлкі: «Rainbow in the Dark», «Stand up and shout!», «Don’t talk to strangers»….

Ну і потым, вядома, тое, што было яшчэ да пачатку сольнай кар’еры — супраца з Rainbow Рычы Блэкмара і Black Sabbath.

З Rainbow Дыа запісаў 4 альбомы, якія таксама сталі пачаткам і класікай цяжкага року, перадусім гаворка ідзе пра «Rainbow Rising» (1976). З‑за творчых спрэчак з Блэкмарам Дыа адыходзіць з Rainbow, але ўжо праз год далучаецца да Тоні Айомі, Гізэра Батлера, Біла Уарда каб запісаць адзін з найбольш вядомых у гісторыі Black Sabbath альбомаў «Heaven and hell» —

Sing me a song, you’re a singer
Do me a wrong, you’re bringer of evil….

На пачатку 90‑х Дыя яшчэ раз далучыўся да Black Sabbath (папярэднім разам яны развіталіся напрыканцы 1982 пасля 3 сумесных альбомаў) каб запісаць адну з найбольш цяжкіх і, магчыма, найменш зразумелай для фанатаў праграмаў у гісторыі гурта «Dehumanizer»… Потым, ужо ў гэтым стагоддзі былыя музыкі з Black Sabbath ізноў сабраліся але пад шыльдай Heaven and hell, вырушылі ў даўжэзнае турнэ ды запісалі альбом «The devil you know»…

Завіталі музыкі Heaven and hell у часе гэтага турнэ і ў Варшаву (чэрвень 2007).

Прызнаюся, што хаця я незадоўга да гэтага і быў на ягоным сольным канцэрце (тады гурт DIO граў у Варшаве адразу пасля Менску) і спявак быў у добрай форме, дык тым разам неяк пабойваўся: як не кажы, але болей за 60 гадоў яму ўжо, ці зможа «выцягнуць» усё як належыць.

Аднак ужо з першай песні ўсё стала зразумела — гэта прафесіянал найвышэйшага ўзроўню.

«Вялікі голас малога чалавека» (так Дыа называлі з‑за невялікага ўзросту) быў такім жа магутным як і 20 гадоў таму. Вялікі канцэрт вялікіх музыкаў, перадусім — вакаліста….

Фанаты Дыа любяць распавядаць гісторыю (ці праўда гэта, ці толькі легенда цяпер ужо цяжка сказаць), як маленькі Роні Падавона (Дыя — гэта творчы псеўданім (дарэчы, без залішняй сціпласці, па‑італьянску «бог»), паводле паходжання — італьянец) маючы каля 10 гадоў залазіў на дах хмарачаоса ды крычаў адтуль колькі хапала сілы: «Вы яшчэ даведаецеся пра мяне, пачуеце мой голас!!!»

Голас вялікага малога вакаліста сапраўды пачулі мільёны.

Акрамя вялікай колькасці напісаных ім кампазіцыяў, які ядаўно сталі класікай, прынёс свету цяжкога металу яшчэ і знак (так званую «казу»), па якім адзін прыхільнік безпамылкова металу пазнае іншага.

Дыя займаўся таксама дабрачыннасцю ў фундацыі Children of the Night, якая змагаецца з дзіцячай прастытуцыяй.

    The lover of lifes not a sinner
    The ending is just a beginner
    The closer you get to the meaning
    The sooner you’ll know that you’re dreaming
    So it’s on and on and on, oh it’s on and on and on
    It goes on and on and on, heaven and hell….

    Той хто любіць жыцці — не грэшнік
    Канец, гэта толькі пачатак
    Чым бліжэй ты да сэнсу
    Тым хутчэй разумееш, што толькі марыш….
    І так працягваецца….. Нябёсы і Пекла…..

(Heaven and Hell, словы Роні Джэймс Дыа, 1980)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра аднаго з найвялікшых вакалістаў у гісторыі хард‑року і хэві‑металу Роні Джэймса Дыа піша Аляксей Дзікавіцкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика