Падрыхтоўку зон адпачынку да летняга сезона плануецца завяршыць да 1 чэрвеня. 21.by

Падрыхтоўку зон адпачынку да летняга сезона плануецца завяршыць да 1 чэрвеня

18.05.2010 15:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паведаміў журналістам 18 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс.

Паводле яго слоў, работы па навядзенні парадку на зямлі традыцыйна пачынаюцца з заканчэннем зімовага сезона. Урад паставіў задачу завяршыць такія работы да 9 мая, і ў асноўным яны завершаны. Аднак падрыхтоўка да прыёму адпачывальнікаў непасрэдна зон адпачынку, пляжаў і сумежных з імі тэрыторый, павінна завяршыцца да 25 мая ці да пачатку сезона — 1 чэрвеня.

Як паведаміў намеснік міністра, шмат праблем з прыбіраннем смецця і адходаў уздоўж дарог, паблізу садаводчых таварыстваў, у лясах. Пастаўлена задача навесці парадак у кар’ерах, на міні‑палігонах і палігонах цвёрдых бытавых адходаў. Паводле яго слоў, гэта складаная задача, бо толькі ў Мінску штогод утвараецца каля 3 млн. тон адходаў, з іх 1,5 млн. — бытавыя.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведаміў журналістам 18 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс. Паводле яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика