Трасянка як прадмет гонара аўстрыйцаў
20.05.2010 10:55
—
Разное
|
Беларусь мае вельмі шмат паралеляў з Аўстрыяй: сваёй гісторыяй, сваім з’яўленнем як нацыі, і ў тым ліку хочацца адзначыць паралелі на моўным узроўні. Афіцыйная мова ў Аўстрыі — нямецкая, у буйных гарадах, асабліва Вене, людзі ў побыце звычайна размаўляюць досыць блізка да літаратурнага стандарта. Адначасова яны маюць ўласныя гаворкі (прыкладам венскі дыялект Wienerisch), якія жывуць і пра якія дбаюць. Існуе нават невялікая На аўстрыйскім дыялекце, які, паўтаруся, не мае статуса мовы і нават кадыфікацыі, пішуць вершы і песні, ім шырока карыстаюцца ў штодзённым жыцці. У прынцыпе, падобнае стаўленне да сваіх дыялектаў існуе і ў рэгіёнах Нямеччыны, але ў аўстрыякаў гэта бадай што выражана яшчэ яскравей — усё ж самастойная нацыя! Калі не памыляюся, у першай палове 20 стагоддзя існавалі праекты стварэння літаратурнай аўстрыйскай мовы, але яны не былі рэалізаваныя: у адрозненне ад беларусаў, аўстрыйцы не мелі нагэтулькі моцных традыцый культурніцкай аўтаноміі ад Нямеччыны і ў адрозненне ад галандцаў ці люксембуржцаў спазніліся з стварэннем уласнай, асобнай ад агульнанямецкай, мовы.Тым не меней, аўстрыйцы маюць багата самастойнай ад немцаў юрыдычнай і афіцыйнай лексікі ў рамках уласнага стандарта нямецкай мовы. У 70я — Гэтая музыка застаецца вельмі папулярнай і дагэтуль. Вось, напрыклад, цудоўная песня аднаго з найбольш вядомых Ці вось песня «Schifoan» («Катацца на лыжах»), любімы гімн аўстрыйскай гарналыжнай індустрыі: Фалько, найбольш вядомы ў свеце аўстрыйскі *** У Беларусі чыноўнікі лезуць з скуры, размаўляючы Некаторыя расейскамоўныя беларускія месцічы камплексуюць, калі не могуць правільна вымавіць расійскае «ч». Іншыя, паболей урбанізаваныя, з уласцівай беларусам неталерантнасцю і крытыканствам накідваюцца з енкамі «быдла! калгаснікі!» на тых сваіх суайчыннікаў, хто так робіць ці хто ўжывае ў расейскай мове словы і выразы «бурак» ці «с большего». Аўстрыйцы дык хутчэй наадварот, з асаблівай асалодай падчас пары ўстаўляюць у сваю прамову дыялектнае слаўцо дзеля пікантнасці. І наадварот любяць пакпіць з літаратурнага нямецкага вымаўлення. Калі б расійскамоўныя беларусы былі аўстрыйцамі, яны б толькі падкрэслівалі сваё цвёрдае «ч» і гэканне. Бо ў гэтых рэчах няма, насамрэч, абсалютна нічога, чаго трэба было б саромецца.Нават наадварот: гэта адметна, прыкольна, а галоўнае — сваё ўласнае. А з улікам таго, што трасянка — гэта прыступка да літаратурнай беларускай мовы, дык калі б беларусы былі б аўстрыйцамі, яны б, зрэшты, размаўлялі І на паследак відэа, дзе на каларытным аўстрыйскім дыялекце прамаўляе бадай што самы вядомы ў свеце аўстрыяк сярод нашых сучаснікаў — Арнольд Шварцэнэггер: Не саромцеся беларускай мовы і таксама не саромцеся і сваёй роднай трасянкі — яе ў Заходняй Еўропе ніхто б не саромеўся. Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусам не варта саромецца не тое што беларускай мовы, але і трасянкі таксама.
|
|