Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Фіджы. 21.by

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Фіджы

28.05.2010 11:11 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фіджы - гэта месца на Зямлі, жыхары якога першымі сустракаюць новы дзень, а не ў Японіі, як гэта прынята лічыць

Фота wordpress.com

Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі падпісана 26 мая ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью‑Ёрку. Дакумент падпісалі пастаянныя прадстаўнікі дзвюх краін пры ААН Андрэй Дапкюнас і Пітэр Томсан.

Бакі пацвердзілі сваё імкненне развіваць і ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі ў адпаведнасці з палажэннямі Статута ААН і прынцыпамі роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, непарушнасці межаў, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы.

Падчас гутаркі была адзначана неабходнасць пашырэння ўзаемавыгаднага партнёрства паміж дзвюма краінамі і ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку пашырэння ўзаемадзеяння паміж місіямі Беларусі і Фіджы пры ААН, паведамляе прэс‑служба МЗС, паведамляе БелаПАН

***

Рэспубліка Выспаў Фіджы (афіцыйная назва ад 1998 года) знаходзіцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на ўсход ад Вануату, на Захад ад Тонга і на поўдзень ад Тувалу.

Тэрыторыя - 18 тыс. кв. км - удвая менш, чым Мінская вобласць. Але краіна складаецца больш чым з 300 выспаў, але заселеная толькі траціна. Насельніцтва - 850 тыс. Cталіца Сува.

Падрабязней пра чароўную краіну Фіджы - у Вікіпедыі

Адпачынак на Фіджы


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фіджы - гэта месца на Зямлі, жыхары якога першымі сустракаюць новы дзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика