Апошні званок Аляксандру Радзькову. 21.by

Апошні званок Аляксандру Радзькову

01.06.2010 10:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля будынка Міністэрства адукацыі Беларусі на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя «Апошні званок Аляксандру Радзькову». Каля дзесяці моладзевых актывістаў і чальцы каманды кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча сталі ланцугом ля будынка і пачалі звінець у званочкі для выпускнікоў.

Як заявіў суарганізатар акцыі, палітык Алесь Міхалевіч, правядзеннем гэтай акцыі яе ўдзельнікі хацелі паказаць, што міністру адукацыі Аляксандру Радзькову «даўно час сыходзіць у адстаўку».

«Ніхто не зрабіў для разбурэння беларускай сістэмы адукацыі больш, чым Аляксандр Радзькоў. Пры ім былі ліквідаваныя профільныя класы, паменшылася колькасць гадзін выкладання замежных моваў, ліквідаваны такі неабходны, з майго пункту гледжання, прадмет, як сусветная мастацкая культура, а ў рэформе адукацыі з пераскокваннем з 11-класнай на 12-класную сістэму навучання і назад пануе поўны бардак», — заявіў Міхалевіч.

Таксама Міхалевіч паведаміў аб тым, што заява з патрабаваннем адстаўкі А. Радзькова адпраўленая сёння ў Міністэрства адукацыі па пошце.

Акцыя, якая пачалася ў 15 гадзін, працягвалася каля 10 хвілін і прайшла без затрыманняў.

Падобныя мерапрыемствы сёння таксама плануецца правесці ў Лідзе і Гомелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля будынка Міністэрства адукацыі Беларусі на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя «Апошні званок Аляксандру Радзькову». Каля дзесяці моладзевых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика