Уладзімір Някляеў. Настальгія па сапраўдным
02.06.2010 12:58
—
Разное
|
Памяці Андрэя Вазнясенскага. Піша Уладзімір Някляеў.
1 чэрвеня 2010 года пасля працяглай і доўгай хваробы памёр паэт Андрэй Вазнясенскі. Для тых, хто не памятае, як пахне адліга, хто ў Калі ў 1959 годзе была надрукаваная паэма Вазнясенскага «Майстры», а праз год з’явіліся кнігі «Парабала» і «Мазаіка», краіна, якая называлася Савецкім Саюзам, здрыганулася. Менавіта краіна, а не чытачы паэзіі, бо ўся краіна й была чытачамі. І амаль усе былі паэтамі. Каб цяпер распавесці некаму, хто такі Андрэй Вазнясенскі, трэба абавязкова нагадаць, што менавіта ён падараваў Але Пугачовай «Миллион алых роз». Гэта і смешна, і сумна. Больш, чым сумна. Бо, час, які распазнаецца не па паэзіі, а па шлягерных тэкстах, гэта не час. Гэта бясчассе.Вось што было задоўга да мільёна руж. Запомні гэты міг. І над шыпшынай поўнік. Запомні лета штрых, пакуль ты можаш помніць. (Пераклад Рыгора Барадуліна). Сёння хіба лянівы не аблайвае Савецкі Саюз: суцэльны ГУЛАГ, імперыя зла… Так, СССР быў і ГУЛАГам, і быў імперыяй. Але не толькі. У ім былі яшчэ, апроч усяго іншага, найвялікшыя ў чалавечай гісторыя літаратурныя падмосткі — ад Хабараўска да Брэста.І на іх стаялі паэты. Найпершымі — Андрэй Вазнясенскі, Яўген Еўтушэнка, Бэла Ахмадуліна, Роберт Раждзественскі. «Нас многа. Быць можа, чацвёра» — напісаў адзін з іх. Стадыёны раўлі, узрываліся авацыямі, заміралі ў знямелай цішыні. І над гэтай знямеласцю дзіўна, нібы паперадзе самога сябе, ляцеў Голас. «Я — Гойя! Вачніцы варонак мне выдзяўбаў вораг, засеяўшы поле тугою. Я — Гора! Я — Голас…» І ўся краіна ведала, чый гэта Голас і пра што ён… Паэзія ў той час была хутчэйшай за сам час. Як вецер перад цягніком. І якраз дзякуючы працягнутым рукам Андрэя Вазнясенскага і Яўгена Еўтушэнкі, я паспеў ускочыць на апошнюю прыступку апошняга вагона гэтага цягніка, які ўжо адаходзіў… Савецкая імперская літаратура, у якой я пачынаў, скончылася. Сарвалася, як цягнік пад адхіл. Патанула, як «Тытанік». Лёс тых, хто патануў у акіяне разам з караблём, трагічны. Але ці ні горшая, бо самотная, доля тых, хто застаўся на беразе. Мы чыталі вершы на стадыёнах, друкаваліся ў часопісах з мільённымі накладамі — і мільёны хацелі быць падобнымі да нас, на паэтаў. На каго яны хочуць быць падобнымі сёння?.. Парадаксальная праўда ў тым, што і на стадыёнах, і ў часопісах мы ўсё зрабілі для таго, каб ні стадыёнаў, ні часопісаў у нас не стала. Што ж у нас засталося?.. Насуперак часу, бясчассю, гарбачоўшчыне, пугачоўшчыне, насуперак усяму — паэзія. І сябры, якіх адзін за адным мы губляем. Якія няўмольна адыходзяць туды, куда наканавана адыходзіць паэтам: у вечнасць. Я не знаю, как остальные, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памяці Андрэя Вазнясенскага.
|
|