4 чэрвеня ў многіх раёнах Беларусі — моцныя дажджы з навальніцамі
03.06.2010 14:22
—
Разное
|
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 4 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць моцныя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, ноччу месцамі пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—19°С, днём плюс 18—24°С.У Мінску заўтра воблачна з праясненнямі. Дождж, часам моцны. Ноччу і раніцай навальніца. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 5—10 м/с, ноччу пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 15—17°C, днём — плюс 18—20°C.У наступныя двое сутак, 5 і 6 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 5 чэрвеня ноччу па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с, ноччу парывы да 12—14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, па паўднёвым усходзе да 15°С, днём плюс 15—22°С. 6 чэрвеня пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, днём 17—24°С. У Мінску 5 чэрвеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём 17—19°C. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 4 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах пройдуць моцныя...
|
|