Пашыраны пералік тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання
07.06.2010 11:42
—
Разное
|
Урад Беларусі зацвердзіў новы пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 842 ад 2 чэрвеня 2010 года, якой унесены змяненні і дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў ад 1 жніўня 2009 года №1010. Пералік тавараў, пры куплі якіх беларускія грамадзяне змогуць выкарыстаць ільготныя крэдыты, уключае шырокі асартымент прадукцыі айчыннай вытворчасці. У прыватнасці, гэта бытавая тэхніка: тэлевізары, DVD‑прайгравальнікі, прыстаўкі лічбавага наземнага тэлебачання, пыласосы і мікрахвалевыя печы, маніторы, халадзільнікі і маразільнікі, электра‑ і газавыя пліты.Па льготнаму крэдыту можна набыць таксама пральныя машыны, кухонныя машыны, посуд фарфора‑фаянсавы. У пералік уключаны абагравальныя катлы і электраводанагравальнікі беларускай вытворчасці. Ільготнае крэдытаванне прадугледжана і пры рэалізацыі дываноў і дывановых вырабаў, а таксама мэблі і шпалераў айчыннай вытворчасці, дрэваапрацоўчых станкоў. Акрамя таго, грамадзяне змогуць выкарыстаць ільготныя крэдыты пры куплі тэхнікі: міні‑трактароў, мапедаў і матацыклаў, мотаблокаў, прычэпаў. З прыцягненнем ільготнага крэдыту таксама можна набыць дзвярныя і аконныя блокі, гіпсакардонныя вырабы, дошкі для падлогі, ДСП (у тым ліку ламініраваныя), жалезабетонныя і бетонныя вырабы, вырабы сантэхкерамікі, пячную і дэкаратыўную кафлю, дахавыя матэрыялы, піламатэрыялы, керамічную плітку, паганажныя вырабы, сухія будаўнічыя сумесі, шкло, сценавыя будаўнічыя матэрыялы, паліўныя брыкеты, клееную фанеру, цэмент, электрарадыятары і іншыя прадметы. Па такой жа схеме магчыма купля касцюмаў і абутку многіх айчынных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, адзення і галаўных убораў з натуральнага футра, паліто, паўпаліто, плашчоў, куртак. *** Нагадаем, у адпаведнасці з указам нумар 152 «Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 г. нумар 371» усім жадаючым грамадзянам Беларусі ў 2009‑2010 гадах прадастаўляюцца крэдыты тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкія патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага выкарыстання. Сума крэдыту не можа перасягаць 300 базавых велічынь, устаноўленых на дату заключэння дагавора (цяпер — Br10,5 млн.). Атрымаць такія крэдыты можна ў Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку і БПБ‑Банку.Для разгляду пытання аб выдачы льготнага спажывецкага крэдыту грамадзянін прадастаўляе ў банк пісьмовую заяву з пазначэннем звестак аб раней прадастаўленых ільготных спажывецкіх крэдытах пры іх наяўнасці. Да яе прыкладаецца копія дакумента, які засведчвае асобу, з прад’яўленнем арыгінала такога дакумента; дакументы, неабходныя для ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка; дакументы з улікам вызначанага банкам спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па льготнаму спажывецкаму крэдыту. Паводле даных на пачатак красавіка 2010 года, беларускія банкі выдалі Br21,5 млрд. ільготных спажывецкіх крэдытаў насельніцтву. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусі зацвердзіў новы пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове...
|
|