Безнадзейныя выбары
16.06.2010 22:58
—
Разное
|
Трохі паразважаў пра надыходзячыя прэзідэнцкія выбары на « Аптымізм і энтузіязм на іхны конт у мяне мінімальныя: інтрыгі, якая была нават у 2006 годзе, цяпер не прадбачыцца. Годныя кандыдаты ад апазіцыі ёсць, у першую чаргу, на мой погляд, вартым пасады прэзідэнта быў бы Пакуль усё складаецца так, што будуць нудныя выбары з прадказальным несправядлівым вынікам і з дэманстрацыяй увечары, пасля якой усе разыйдуцца. Выбарцам такія выбары лепей ігнараваць. Куды цікавей у гэтым дачыненні тое, як будзе развівацца канфлікт паміж беларускім рэжымам і Крамлём. «Кажуць, што самая непраглядная цемра — гэта прыкмета хуткага золку. У выпадку хуткіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі наконт хуткага золку казаць можна хіба са звычайным умоўным аптымістычным дапушчэннем, маўляў, любы чорны перыяд гісторыі калісьці сканчаецца. Але што да канкрэтыкі і ўдзелу дэмакратычнай апазіцыі ў […] Тое, што дэмакратыя не мае шансаў на перамогу па выніках хуткай выбарчай кампаніі, перад гэтымі выбарамі відавочна як ніколі дагэтуль.Цяпер размова ідзе толькі пра тактычныя выгоды, пра пашырэнне ў грамадстве прагрэсіўных ідэй, але не пра скідванне рэжыму. Адсюль і колькасць кандыдатаў, асабліва за кім не стаіць сфармаваная палітычная сіла і чыя мэта — запісаць сабе ў палітычную біяграфію сціплы радок «кандыдат на прэзідэнта Беларусі». Становішча мае, канечне, і некаторыя пазітыўныя рысы: адсутнасць адзінства і маналітнасці ў апазіцыі, яе фрагментацыя па ідэалагічных прынцыпах бачыцца як перадумова для натуральнага адбору і з’яўлення новых асобаў на чале дэмакратычнага руху, пра што стала гаворыцца цягам апошніх дзесяці гадоў. На фоне адсутнасці шансаў на дэмакратычныя пераўтварэнні варта радавацца хоць бы і гэтаму. На жаль, Урэшце, з кожнымі выбарамі іхны характар робіцца для беларускага грамадства ўсё болей відавочным: усё большая колькасць людзей на ўласныя вочы пераконваецца, што прэзідэнт Лукашэнка не ёсць абраным у выніку прапісанага ў Канстытуцыі галасавання. Пра гэта ведае апазіцыйна настроеная траціна электарату, пра гэта ведаюць тыя, каго заганяюць па разнарадцы галасаваць за каго трэба, гэтаксама як і тыя, хто сядзіць у выбарчых камісіях і падрабляе пратаколы. Гэты факт, плюс суцэльная адсутнасць інтрыгі, ствараюць умовы для цалкам натуральнага ігнаравання людзьмі гэтага фарсавага мерапрыемства.» Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што дэмакратыя не мае шансаў на перамогу па выніках хуткай выбарчай кампаніі, перад гэтымі выбарамі відавочна, як ніколі дагэтуль.
|
|