У бліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя. 21.by

У бліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя

23.06.2010 13:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей каля 10°С,

днём ад 14°С на захадзе, да 29°С на ўсходзе.

У Мінску 24 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Часам дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 20—22°С.

У наступныя двое сутак, 25 і 26 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць па краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С,

днём ад 16°С па захадзе, да 30°С па ўсходзе краіны.

У Мінску 25 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 22—24°С.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэмпература паветра будзе вагацца днём ад 14°С на захадзе, да 29°С на ўсходзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика