«Зоркі абяцаюць перамогу Саннікаву»
23.06.2010 16:04
—
Разное
|
Такі прагноз на аснове ўласных разлікаў робіць новы ўдзельнік каманды кандыдата Зміцер Марчук з БНФ.
Старшыня суполкі Беларускага Народнага Фронту Кастрычніцкага раёна Мінска Зміцер Марчук таксама падтрымаў рашэнне шэрагу сяброў партыі супрацоўнічаць з камандай Андрэя Саннікава. Выступаючы 23 чэрвеня на прэс-канферэнцыі, сп. Марчук нагадаў пра свае даследаванні ўплыву астралогіі на лёсы палітыкаў. Так, у 2005 годзе Зміцер Марчук вывучыў акалічнасці перамогаў Міхаіла Гарбачова, Ваіслава Каштуніцы і Віктара Юшчанкі. Па яго словах, ва ўсіх выпадках, пераможцам дапамог спрыяльны астралагічны прагноз. У гэтым годзе, паводле разлікаў кіраўніка Кастрычніцкай суполкі, зоркі абяцаюць перамогу Саннікаву. Акрамя спрыяльнага астралагічнага прагнозу, падкрэсліў Марчук, у Саннікава ёсць яшчэ велізарны прафесійны вопыт і досвед палітычнай барацьбы. СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі прагноз на аснове ўласных разлікаў робіць новы ўдзельнік каманды кандыдата Зміцер Марчук з БНФ. |
|