Узор новага пасведчання кіроўцы практычна гатовы
24.06.2010 15:23
—
Разное
|
Узор новага вадзіцельскага пасведчання практычна гатовы. Пра гэта паведаміў журналістам 24 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. Дакумент будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку з фатаграфіяй, прозвішчам, імем і імем па бацьку ўладальніка, нумарам пасведчання, указаннем органа ўнутраных спраў, які выдаў правы, катэгорый транспартных сродкаў, дазволеных да кіравання.Чакаецца, што пасведчанні новага ўзору ў Беларусі пачнуць выдаваць у лістападзе—снежні 2010 года. Раней планавалася, што гэты працэс будзе запушчаны ў ліпені. Перанос тэрмінаў звязаны з тэхнічным бокам пытання, гэта значыць вытворчасцю і выдачай дакументаў. Нагадаем, неабходнасць увядзення новых вадзіцельскіх пасведчанняў выклікана ўступленнем у сілу 29 сакавіка 2011 года паправак да Еўрапейскай канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. Першымі новыя пасведчанні атрымаюць тыя, хто паспяхова завершыць навучанне ў аўташколах, і кіроўцы-дальнабойшчыкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узор новага вадзіцельскага пасведчання практычна гатовы. Пра гэта паведаміў журналістам 24 чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.Дакумент...
|
|