Стартуе саміт "Вялікай дваццаткі". 21.by

Стартуе саміт "Вялікай дваццаткі"

25.06.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэры краінаў "Вялікай дваццаткі" зьязджаюцца на саміт у Таронта.Мяркуецца, што галоўным матывам сустрэчы стане дыскусія аб эканамічных пакетах па стымуляваньні эканомікі.

ЗША настойваюць на тым, каб краіны сьвету не скарачалі антыкрызісных праграмаў бюджэтных уліваньняў.

Краіны Эўразьвязу, якія церпяць ад крызісу дзяржзапазычанасьці, наадварот плянуюць скарачэньне бюджэтных выдаткаў, нягледзячы на пагрозу аднаўленьня рэцэсіі.

Расея прапануе зацьвердзіць сыстэму глябальнай каардынацыі бюджэтнай палітыкі. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, на сустрэчы са сваім амэрыканскім калегам Баракам Абамам, указаў на тое, што пагроза дэфолту некаторых эўрапейскіх краін стварыла расейскім кампаніям цяжкасьці ў залучэньні сродкаў з фондавых біржаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэры краінаў "Вялікай дваццаткі" зьязджаюцца на саміт у Таронта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика