БРСМ сабраў гуманітарную дапамогу «Газпрому». 21.by

БРСМ сабраў гуманітарную дапамогу «Газпрому»

26.06.2010 21:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сабраў гуманітарную дапамогу расейскай кампаніі «Газпрома» для аплаты рахункаў за транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі. Акцыя «Дапаможам, чым можам, расейскаму «Газпрому»!» пачалася 25 чэрвеня.

«Беларуская моладзь спадзяецца, што такая тэрміновая гуманітарная дапамога дапаможа, напэўна, самай беднай арганізацыі Расеі не толькі разлічыцца з беларусамі за транзіт, але і ў далейшым ўрэгуляваць усе спрэчныя моманты гаспадарчай дзейнасці краіны-суседкі», — адзначаецца ў паведамленні.

Актывісты арганізацыі збіралі гуманітарную дапамогу ў цэнтры Мінска, у тым ліку, каля кінатэатра «Масква».

«Гуманітарная дапамога — нават апошнія кашулі, якія знялі са свайго цела маладыя людзі, рамяні для падтрымання штаноў, якія прынеслі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, рэчы, якія перадалі беларусы, і сабраныя сродкі будуць адпраўленыя ў «Газпром» спецыяльнымі бандэролямі, адзначылі ў БРСМ.


УНІАН
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сабраў гуманітарную дапамогу расейскай кампаніі «Газпрома» для аплаты рахункаў за транзіт газу праз тэрыторыю Беларусі....
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика