Сёння Беларусь наведае літоўскі прэм'ер Андрус Кубілюс
28.06.2010
—
Разное
|
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сёння, 28 чэрвеня, наведае Беларусь. Ён сустрэнецца Аляксандрам Лукашэнкам.Літоўскі прэм'ер едзе ў Беларусь па запрашэнні свайго беларускага калегі Сяргея Сідорскага. Разам з С. Сідорскім кіраўнік урада Літвы адкрые гандлёвы цэнтр OMA, удзел у пабудове якога браў фінскі холдынг KESKO і літоўскі Senukai.
Плануецца, што А. Кубілюс таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі літоўскага бізнесу ў Беларусі. А 13-й гадзіне адбудзецца і ягоная сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці нашай краіны. У планах літоўскай дэлегацыі стаіць таксама наведанне Чэрвеня, дзе будзе ўшанавана памяць аб ахвярах злачынстваў НКВД СССР. Адной з магчымых тэм перамоваў можа стаць газавая.У Клайпедзе літоўцы будуюць тэрмінал для прыёму звадкаванага газу. На сёння ён з'яўляецца выдатнай альтэрнатывай расійскім энерганосьбітам. Еўрапейскія краіны набываюць звадкаваны газ у Катары па цане $174—176 за кубаметр. Беларусь у наступным годзе мае плаціць Расіі $210 за газ звычайны. На мінулым тыдні пытанне беларускага ўдзелу ў пабудове тэрмінала стаяла на парадку дня перамоваў міністраў энэргетыкі Беларусі і Літвы.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс сёння, 28 чэрвеня, наведае Беларусь. Ён сустрэнецца Аляксандрам Лукашэнкам. |
|