Расійская прадзяржаўная прапаганда супраць Беларусі
04.07.2010 16:59
—
Разное
|
На рэдкасць
Таксама чытайце пра Па меры пагаршэння адносінаў Беларусі і Расіі колькасць такіх артыкулах у пракрамлёўскіх агітвыданнях кшталту «Эксперта» ці «Известий» будзе толькі павялічвацца. Дастаткова толькі ўспомніць вал антыўкраінскай прапаганды на расійскай тэлевізіі ў апошнія пяць гадоў — усе гэтыя рэчы, скіраваныя не проста супраць нязручнага для Расіі прэзідэнта Віктара Юшчанка, але супраць Украіны і ўкраінскасці як такіх. Прыдумалі, понимаешь, сабе мову і дзяржаву нейкую, якая канечне ж хутка распадзецца на дзве часткі. Вось пара яскравых прыкладаў: Гледзячы унтыўкраінскія агіткі па расійскім ОРТ ці на Russia.ru было вельмі складана не праводзіць паралелі з Беларусяй і не прадбачыць, што аднойчы прыйдзе дзень, калі крамлёўскі тэлевізар распавядзе нам пра тое, як польскія нацыяналісты распрацавалі беларускую мову, а Адольф Гітлер прыдумаў неіснуючую Беларускую Народную Рэспубліку.Падобна, што гэты дзень надыходзіць. Занадта многія расійцы з умерана кансерватыўнымі палітычнымі поглядамі і ўмеранай адукацыяй, гаворачы з табой як з беларусам, так і цягнуць гутарку да таго, што ўсе мы, разумееш, славяне і павінны быць разам. Ім цяжка фармальна запярэчыць, гэтаксама цяжкая і тлумачальная праца, якую даводзіцца пачынаць здалёк: што «братэрства» павінна разумець пад сабой раўнапраўе і павагу да ўнікальнасці адно аднаго, што яно не павінна абазначаць аб’яднанне ў адну дзяржаву ці выключэнне палякаў і літоўцаў з шэрагу нашых Выключэннем сярод расійцаў у першую чаргу складае актыў дэмакратычнай апазіцыі, адзінкавыя антыімперыялісты кшталту Валерыі Навадворскай. Шкада, што палітычны канфлікт Лукашэнкі і Крамля немінуюча выліецца ў пагаршэнне адносінаў паміж расійцамі і беларусамі. Сацыялагічныя апытанні як у Расіі, так і ў Беларусі паказваюць, што гэта ўжо адбываецца. Але рана ці позна гэта ўсё роўна павінна было здарыцца. Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рэдкасць непрыемны артыкул пра Беларусь з’явіўся на сайце расійскага часопіса «Русский репортёр». Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц. |
|