Шведскія феміністкі ў знак пратэсту спалілі 10 тысяч еўра
06.07.2010 16:59
—
Разное
|
Шведскія феміністкі ў знак пратэсту спалілі больш за 10 тысяч еўра. Мяшок са ста тысячамі шведскіх крон ўнутры дала адна з грамадскіх арганізацый. Ён гарэў каля 40 хвілін.«Сто тысяч крон — гэта сума, якую жанчыны губляюць штохвілінна у выніку сэксуальнай дыскрымінацыі», — паведаміла лідэр партыі Гудрун Шуман. Прадстаўніца феміністак адзначыла, што падпальваць грошы не надта проста, бо 100 тысяч для яе — велізарная сума. Шуман таксама прызнала, што гэтыя грошы маглі быць выдаткаваныя, напрыклад, на дабрачыннасць, але партыя феміністок з’яўляецца палітычнай, а не дабрачыннай арганізацыяй. «Мы не ахвяруем, мы спрабуем змяніць рэальнасць», — заявіла феміністка.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны пратэставалі супраць розніцы ў сярэдніх заробках паміж мужчынамі і жанчынамі.
|
|