Мілінкевіч: Прарасійскі кандыдат вызначыцца пазней
08.07.2010 13:47
—
Разное
|
Падчас сустрэчы з мінскімі актывістамі лідэр Руху «За Свабоду» ахарактарызаваў спробы вызначэння «адзінага» кандыдата сярод усіх жадаючых, без ідэйных крытэраў, − небяспечнай гульнёй у палітыку. Інфантыльныя конкурсы «Аадзначыў Аояксандр Мілінкевіч. Сёння галоўнае не столькі «хто», а «куды». Не хто мае замяніць Лукашэнку, а па якому шляху новы кіраўнік павядзе Беларусь.На думку А.Мілінкевіча, расійскі кандыдат вызначыцца крыху пазней. Ён не будзе на словах ані прарасійскі, ані празаходні і паспрабуе яднаць пратэстны электарат не на пазітыўнай беларускай ідэі, а па прынцыпу «супраць каго сябруем».Прабеларускія сілы мусяць прадаманстраваць адказнасць, яднацца і запрапанаваць сваю мадэль беларускай дзяржавы, сваё бачанне будучыні краіны, незалежнай і еўрапейскай. Выбараў як такіх у Беларусі няма. Лідэр Руху «За Свабоду» лічыць, што вельмі важна скарыстаць палітычную кампанію на мабілізацыю людзей, пашырэнне камунікацыі з імі. Вялікая спакуса − байкатаваць так званыя выбары. Гэта пазіцыя маральная. Але ва ўмовах аўтарытарнай дзяржавы гэты сцэнар мусіць мець вельмі сур’ёзныя аргументы,а не быць абгрунтаваным толькі «правільнай пазіцыяй». − Ва ўмовах сур’ёзных эканамічных праблемаў у краіне, становіцца верагодным прыход да ўлады і новага папуліста, прарасійскага напрыклад. Важна, каб усе разумелі, што ідзе барацьба не толькі за правы чалавека, але і за незалежнасць краіны, якую мы лёгка можам страціць. «Вось чаму я не магу пагадзіцца з тымі, хто лічыць: „Грошы не пахнуць“ і рыхтуюцца праводзіць кампанію на расійскія грошы. Бо раней ці пазней будзе прад’яўлены рахунак з вядомым патрабаваннем», —адзначыў Мілінкевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр Руху «За Свабоду» назваў спробы вызначэння «адзінага» кандыдата без ідэйных крытэраў «небяспечнай гульнёй у палітыку». |
|