Спякота
12.07.2010
—
Разное
|
13—15 ліпеня ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах дасягне плюс 30—34°С, 14—15 ліпеня месцамі па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 36°С.Найбліжэйшымі суткамі, 13 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і дажджы моцныя. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—22°С, днём плюс 27—33°С, паведамляе Рэспубліканскі гідрамедцэнтр.
У Мінску 13 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 19—21°С, днём плюс 30—32°С. У наступныя двое сутак, 14—15 ліпеня, па рэспубліцы чакаецца пераменная воблачнасць. 14 ліпеня па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—23°С, днём плюс 28—34°С, месцамі па Гомельскай вобласці да плюс 35°С. 15 ліпеня ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—23°С, днём плюс 29—34°С, месцамі па ўсходзе да плюс 36°С. 14 ліпеня ў Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 20°С, днём плюс 30—32°С. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13—15 ліпеня ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах дасягне плюс 30—34
|
|