Саладату-апазыцыянэру пагражаюць крымінальнай справай
19.07.2010
—
Разное
|
Актывісту “Маладога фронту” Андрусю Цянюту, які гвалтоўна трапіў у войска, камандаванне вайсковай часткі пагражае крымінальным пераследам, абвінаваціўшы хлопца ў абразе дзяржаўных сымбаляў і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Падставай стаў запіс у сшытку па ідэалагічнай працы. Андрусь напісаў, што сапраўднымі нацыянальнымі сымбалямі Беларусі зьяўляюцца гістарычныя бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". Маладафронтавец напісаў, што лічыць уладу Аляксандра Лукашэнкі нелегітымнай. Цянюта паведаміў, што адчувае ціск за карыстанне беларускай мовай. За каманду па-беларуску “Зважай!” намеснік камандзіра батальёну капітан Хількопрымусіў хлопца чысціць прыбіральні, абяцаючы “навучыць размаўляць па-руску”. Намесьнік камандзіра брыгады па ідэалягічнай працы Пішчулаў загадаў салдатам сачыць за ўсімі, хто падыходзіць да Андруся Цянюты на КПП. Андрусь Цянюта служыць у Віцебску ў дэсантных войсках. Ягоныя сябры дасылаюць яму лісты падтрымкі на адрас: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, в/ч 52287Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісту “Маладога фронту” Андрусю Цянюту, які гвалтоўна трапіў у войска, камандаванне вайсковай часткі пагражае крымінальным пераследам, ...
|
|