Віялеце патрэбна наша дапамога!
19.07.2010 12:15
—
Разное
|
Сябры, многія з нас дапамагаюць іншым: хтосьці увагай, хтосьці матэрыяльна. Але галоўнае – вы выказваеце клопат і застаецеся неабыякавымі да чужой бяды. І за гэта – вялікі дзякуй кожнаму з вас! У 6 гадоў Віялета перанесла хваробу коснага мозгу і з таго чаго не расстаецца з Беларускім дзіцячым цэнтрам анкалогіі і гематалогіі. Пасля школы яна прыйшла туды і заявіла: буду ў вас працаваць. Далі анучу ў рукі – працуй – думалі, што дзяўчына адмовіцца. А яна не перадумала. Рабіла санітаркай, потым скончыла медыцынскую вучэльню, стала медсястрой. Цяпер Віялета яшчэ і педагог арганізатар у аддзяленні старэйшага ўзросту. -- Ніводная акцыя дапамогі не абыходзіцца без Віялеты, -- распавядае яе калега па працы Таццяна. – Уся наша дзейнасць пачалася і працягваецца дзякуючы ёй. Віялета жыве сваёй працай. Але сёння яна сама сутыкнулася з бядой … У 1999 годзе Віялета займела гепатыт С. Дактары на 90% звязваюць гэта з працай. На нервовай глебе гепатыт даў пабочны дыягназ – змяшаны мікра-макранадулярны цыроз печані. У крыві ўпаў узровень лейкацытаў і трамбацытаў, утварыліся дробныя кісты на шчытападобнай залозе, уплатненні ў печані, павялічылася і печань і селязёнка, Віялеце моцна баляць суставы. Дзяўчына ў паніцы і адчаі. -- Часам мне здаецца, што я не вытрымаю і звар’яцею, -- стрымліваючы слёзы, кажа Віялета. – Колькі дзяцей маюць патрэбу ў дапамозе – гледзячы на іх, пра сябе ж не думаеш. А тут такое навалілася. Я сядзела ля рэанімацыі, дзе ляжала цяжкахворае дзіця, і ўсведамляла свой дыягназ … Калі б не падтрымка калег, я б, пэўна, не справілася … Гепатыт С не лечыцца. Але можна перавесці хваробу ў рэмісію, блакаваць вірус гепатыта С, каб цыроз не развіваўся далей. Асноўнае лячэнне Віялеты супрацьвіруснымі і імунастымулючымі прэпаратамі (рыбаверын, пегасіс) узяў на сябе цэнтр, дзе яна працуе вось ужо 17 гадоў. Але каб падтрымаць арганізм, класічнага лячэння недастаткова – як мінімум год Віялеце трэба прымаць прэпараты НСП: Ліў-Гард, Хларафіл, Кальцый Магній Хелат, Е-чай, Калострум, Пратэаза Плюс, Келп. Іх пакупка абыдзецца ў сярэднім у 100-150 долараў у месяц. А значыць каля $1200 за год. Такіх грошай у Віялеты няма. На паўтары стаўкі яна атрымлівае $200. Жыве з маці-пенсіянеркай. Дапамогі ёй чакаць няма ад каго… Дарагія чытачы, усе разам мы можам сабраць патрэбную суму, падтрымаць Віялету ў такую складаную хвіліну, выратаваць чалавека, які прысвяціў сябе дапамозе цяжкахворым! Дапамагчы Віялеце можна, пералічыўшы на рахункі»Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі «: ВАЖНА! У назначэнні плацяжу пазначыць: На лячэнне Віялеты Гаўрынай У беларускіх рублях: Р/р № 3632900001065 у ААТ «АСБ Беларусбанк» г. Мінска, код 795 Адрас установы: 223040, Мінскі р-н, пас. Лясное-2 Атрымальнік: «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі», УНП 600395123, АКПО 288793186000 Назначэнне плацяжу: На лячэнне Віялеты Гаўрынай У доларах ЗША: Рахунак № 3632900001065 (Account: 3632900001065) у ААТ «АСБ Беларусбанк» код 795 (JSC «JSSB «Belarusbank», branch 795) Адрас банка: г. Мінск, вул. Мяснікова, 32 (Bank address: 32, Maisnikova str., Minsk, Belarus) Атрымальнік (Beneficiary): «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі» (National Scientific and Practical Center of Children’s Oncology and Hematology Republic of Belarus) УНП (UNN) 600395123, АКПО (OKPO) 288793186000 Адрас установы: 223040, Мінскі р-н, пас. Лясной (Beneficiary’s Address: Р/1 Lesnoe, Minsk region, 223040,Belarus) Банк-карэспандэнт (Correspondent bank): асс. 04095692 Deutsche Bank Trust Company Americas SWIFT BKTRUS33 New York USA. Банк-атрымальнік (Beneficiary’s Bank): Joint-Stock Saving Bank Belarusbank SWIFT AKBBBY2X Belarus. БИК 153001795 Beneficiary: асc.3632900001065 National Scientific and Practical Center of Children’s Oncology and Hematology Republic of Belarus. Назначэнне плацяжу: На лячэнне Віялеты Гаўрынай У еўра: Рахунак № 3632900002484 (Account: 3632900002484) у ААТ «АСБ Беларусбанк» код 795 (JSC «JSSB «Belarusbank», branch 795) Адрас банка: г. Мінск, вул. Мяснікова, 32 (Bank address: 32, Maisnikova str., Minsk, Belarus) Атрымальнік (Beneficiary): «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі» (National Scientific and Practical Center of Children’s Oncology and Hematology Republic of Belarus) УНП (UNN) 600395123, АКПО (OKPO) 288793186000 Адрас установы: 223040, Мінскі р-н, пас. Лясной (Beneficiary’s Address: Р/1 Lesnoe, Minsk region, 223040, Belarus) Банк-карэспандэнт (Correspondent bank): асс. 949811410 Deutsche Bank AG, Frankfurt am Main SWIFT DEUT DE FF National ID: BLZ: 50070010 Банк-карэспандэнт (Correspondent bank): acc. 18071205 American Express Bank GmbH, Frankfurt am Mein SWIFT AEIB DE FX National ID: BLZ: 51230500 Банк-атрымальнік (Beneficiary’s Bank): Joint-Stock Saving Bank Belarusbank SWIFT AKBBBY2X Belarus. БІК 153001795 Beneficiary: асc. 3632900002484 National Scientific and Practical Center of Children’s Oncology and Hematology Republic of Belarus. Назначэнне плацяжу: На лячэнне Віялеты Гаўрынай Easypay: 08492425. Важна пазначыць назначэнне плацяжа: На лячэнне Віялеты Гаўрынай Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябры, многія з нас дапамагаюць іншым: хтосьці увагай, хтосьці матэрыяльна. Але галоўнае – вы выказваеце клопат і застаецеся неабыякавымі да чужой бяды. І за гэта –...
|
|