Да канца месяца спякота не пакіне Беларусь
19.07.2010 18:06
—
Разное
|
Анамальная спёка захаваецца ў нашай краіне да канца месяца. Пра гэта паведаміла Вольга Фядотава, галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра. «На жаль, істотных зменаў у характары надвор’я не прадбачыцца. Толькі ў нядзелю на захадзе краіны стане трошкі халадней: там тэмпература не выйдзе за межы 20–27 градусаў. Але на астатняй тэрыторыі ў нядзелю будзе ад 28 у цэнтральных раёнах да 35 градусаў на ўсходзе. Пры гэтым спякота месцамі будзе суправаджацца кароткачасовымі дажджамі і навальніцамі. А ў чацвер, 22 ліпеня, яны пройдуць па ўсёй тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы моцныя ліўні і шквалістыя ўзмацненні ветру. Заўважна пахаладае, верагодна, на пачатку наступнага тыдня. Але бліжэй да канца месяца зноў стане на некалькі градусаў цяплей, кажуць сіноптыкі.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры канцы тыдня зноў будзе да +36 градусаў.
|
|