За Лукашэнку ці за Расею?
20.07.2010 10:49
—
Разное
|
Што ёсьць найменшым злом — Лукашэнка ці Расея? Хто і як можа скарыстаць новую сытуацыю, якая складваецца ў сувязі з інфармацыйнай атакай расейскі СМІ на беларускую ўладу? Па гэтых тэмах у «Экспэртызе Свабоды» вядуць спрэчку кіраўніца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач і аглядальнік газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец. Дракахруст: Расейская інфармацыйная атака на беларускі рэжым працягваецца: пасьля другой сэрыі «Хроснага бацькі» па НТВ у мінулыя выходныя па Лукашэнку грымнулі галоўныя інфармацыйныя «калібры» — Першы канал, РТР, Журналіст Зьміцер Панкавец у Facebook піша з гэтай нагоды: «Агідна глядзець, як нашы „апазыцыянэры“ заігрываюць і становяцца на заднія лапкі перад Расіяй. Як пэрсанальна для мяне, то Лука непараўнальна меншае зло, чым Расія». Зьміцер, а чаму? Вам падабаецца аўтарытарызм? ?Панкавец: Не, мне аўтарытарызм не падабаецца. Дарэчы, дзеяньні апазыцыі зразумець прасьцей за ўсё. За апошнія 16 гадоў панаваньня Лукашэнкі людзі разьняверыліся ў перамозе. Захад шмат гадоў ня мог памяняць тут дзейны рэжым — цяпер людзі спадзяюцца на Расею, можа яна гэта зробіць. Прыкладна гэтак жа думала Спробы Расеі ўмяшацца ва ўнутраныя справы краін СНД мы назіраем ня толькі ў Беларусі, тое самае мы нядаўна назіралі ва Ўкраіне, у Малдове, у Грузіі, а самы нядаўні прыклад — Кіргізстан. Расейская дзяржаўная машына дзейнічае адносна Беларусі гэтак жа, як і ў Кіргізстане — замарожваньне эканамічнай падтрымкі, прапагандысцкія матэрыялы ў СМІ, якія тэлеканалы трансьлявалі ў Кіргізстан. І рабілася гэта зусім не дзеля захаваньня правоў чалавека. Мэта — аслабіць краіну, дэстабілізаваць сытуацыю ў ёй. Дракахруст: Вольга, а Вы ў цяперашнім канфлікце паміж Лукашэнкам і Расеяй на чыім баку? Карач: Я на баку беларускага народа. І, на мой погляд, беларускаму народу зараз вельмі выгадна тое, што робіць Расея. І таму я падтрымліваю Расею. Што чакае нас пры Лукашэнку? Нічога добрага. І ўсе ведаюць, што будзе далей. Будзе толькі горш, будуць узмацняцца рэпрэсіі, і ў нас ня будзе ніякіх інструмэнтаў для ўплыву. Што чакае нас у сытуацыі, калі Расея пачынае «мачыць» Лукашэнку? Сытуацыя робіцца няпэўнай, робіцца «цёмнай вадой». Калі абіраць паміж «не» і «можа быць», я выбіраю «можа быць». У часткі беларускага незалежнага грамадзтва, якое зараз гаворыць пра падтрымку Лукашэнкі, разьвіўся «стакгольмскі сындром», калі ахвяра пачынае любіць свайго ката і баіцца, што сытуацыя зьменіцца. Як можна гаварыць пра падтрымку Лукашэнкі, калі была забітая Вераніка Чаркасава, калі зьнік і, хутчэй за ўсё, быў забіты Зьміцер Завадзкі, калі зачынена столькі газэт. Як можна казаць, што гэта — «найменшае зло»? А калі будзе найбольшае — калі будзе забіта не 2, а 50 журналістаў? Я разумею, што сытуацыя неадназначная, нельга сказаць, што хтосьці — Лукашэнка ці Расея — белы і пухнаты. Тут выбар паміж найгоршым і сярэднім злом. Панкавец: Што да журналістаў, то добра вядомы факт: Расея займае трэцяе месца ў сьвеце па колькасьці забітых журналістаў. Пра што тут тады казаць? Такога становішча, якцяпер, мы ня бачылі ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй яшчэ ніколі. І гэта можа дайсьці да кропкі незвароту ў дачыненьнях паміж краінамі. І пасьля гэтай кропкі ў Лукашэнкі не застанецца іншага выбару, акрамя таго, каб па сваёй волі ці не па сваёй волі дрэйфаваць у бок Захаду. А для Захаду свабода СМІ, адсутнасьць палітвязьняў застаецца галоўным. А Расея гэтыя пытаньні не ўзьнімае і ўзьнімаць, хутчэй за ўсё, ня будзе. Я ня бачу ніякіх асаблівых новых момантаў, якія б прынёс фільм «Хросны бацька». Усё тое самае мы ўжо бачылі ў стужцы «Дзікае паляваньне» пра Зьмітра Завадзкага, якую ОРТ паказвала перад выбарамі 2001 году. Там былі ўсе тыя ж факты, і пры гэтым тады расейскія тэлеканалы рэтрансьляваліся на Беларусь. Але тады гэтая стужка не дала ніякіх вынікаў. Чаму вы думаеце, што зараз будзе інакш? Карач: На мой погляд, рэакцыя на «Хроснага бацьку» ў Беларусі ўсё ж была даволі значнай. Гэтую стужку паказалі тады, калі яе трэба было паказаць. Я нават ня ведаю, дзе больш зацікаўленую рэакцыю яна выклікала — у Беларусі ці ў Расеі. Людзі пачалі гэта абмяркоўваць, і гэта вельмі добра, гэта вельмі станоўчы момант, які нам дала Расея. Расея, зразумела, не змагарка за беларускую дэмакратыю. Але хто сказаў, што Расею ці Амэрыку павінны турбаваць беларускія праблемы? Я ня веру, што Расея тут можа ўтрымаць уладу, нават калі сытуацыя тут зьменіцца, і нават калі прыйдзе прарасейскі кандыдат, у што я, па шчырасьці, таксама ня веру. Вопыт з тым жа Лукашэнкам паказаў, што ў Масквы цяпер кароткія рукі. А для нас, беларусаў, любое хістаньне сыстэмы цяпер добра, і ня так важна, хто пачынае гэтую сыстэму хістаць — Расея, ЗША, Эўразьвяз ці Гандурас. Любыя перамены сёньня — гэта добра. Калі пачынаюцца зьмены, усё залежыць ад беларусаў — наколькі яны будуць актыўнымі, як будуць праводзіць свае ідэі і стратэгіі, наколькі палітыкі здольныя растлумачыць народу, чаго яны хочуць. Расея тут — ня Бог. Панкавец: Можа, гэта нейкі мой асабісты страх, але перад вачыма стаяць карцінкі з Кіргізстану, дзе Расея дзейнічала па тым самым сцэнары, па якім дзейнічае цяпер у Беларусі. Чым скончылася — мы добра бачылі: дзясяткамі забітых, дэстабілізацыяй сытуацыі ў краіне. Дракахруст: І таму вы аддаяце перавагу стабільнасьці Панкавец: У дадзенай сытуацыі — так. Важна ня проста памяняць уладу, адзін з найбольш важных крокаў — гэта захаваньне палітычнай і эканамічнай стабільнасьці пры пераходзе ад аўтарытарызму да дэмакратыі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ёсьць найменшым злом – Лукашэнка ці Расея? Хто і як можа скарыстаць новую сытуацыю, якая складваецца ў сувязі з інфармацыйнай атакай расейскі СМІ на беларускую... |
|