Анамальная спёка. 21.by

Анамальная спёка

22.07.2010 17:23 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

svaboda.org

Анамальная спёка, што усталявалася ў Беларусі, пры канцы тыдня паб’ё чарговы максімум — на Гомельшчыне слупок тэрмометра ўздымецца да +37 градусаў, а на Міншчыне да +35. Самая моцная спёка па прагнозах прыпадзе на пятніцу і суботу.

Дарэчы, 35 градусаў лічыцца ўжо небяспечнай прыроднай з’явай.

Як лепш дзейнічаць у гэтай сітуацыі?

Парадаў, дзякуючы якім можна прасцей перанесці спёку — шмат. Медыкі рэкамендуюць устрымацца ад далёкіх пераездаў, і як мага менш з’яўляцца на вуліцы, асабліва з 11.00 і да 16.00. З адзення лепш апрануць лёгкую вопратку, не абавязкова з кароткімі рукавамі — некаторыя медыкі зазначаюць, што цела лепш ахалоджваецца, калі апранаць менавіта доўгае адзенне. З напояў лепш аддаць перавагу гарбаце і вадзе — газаваныя напоі ў такім выпадку дрэнная дапамога. Таксама дактары раяць есці марозіва.

Пры хваробах сэрца абавязкова трэба мець пры сабе валідол.

Не рэкамендуецца таксама загараць — сонечная энергія будзе на выходных павышанай. Найлепшы варыянт — знаходзіцца ў ахалоджаным памяшканні з зашторанымі вокнамі, пры адсутнасці вентылятара, лепш за ўсё ахалодзіць паветра пры дапамозе бутэлек з халоднай вадой.

Якія прычыны спёкі?

Беларусь апынулася паміж азорскім і расійскім антыцыклонамі, а часовае паслабленне спёкі было звязана з прыходам скандынаўскіх паветраных мас.

Аслабленне цяперашняй спёкі ў нядзелю, паводле папярэдніх прагнозаў, забяспечаць паветраныя масы, што прыйдуць з Заходняй Еўропы.

Якія могуць быць наступствы?

На Гомельшчыне ўжо зафіксаваныя адзінкавыя выпадкі ўзгарання тарфяннікаў. Адбываюцца рэйды для прадухілення пажараў, каб не паўтарылася сітуацыя, калі ў 2008 годзе з-за такога пажара згарэла палова вёскі Тумарын у Гомельскай вобласці.

У сераду ў Гомелі праз спёку здарыўся выбух на падстанцыі, якая забяспечвала электрычнасцю больш за 1200 прыватных дамоў, 170 шматпавярховак, а таксама шпіталь з аддзяленнем рэанімацыі.

Ад спёкі павялічваецца колькасць такіх захворванняўб як ангіна. Таксама павышаная рызыка інсульту, ныркавай колікі і страты прытомнасці.

Магчымы праблемы з дарогамі — асфальт пачынае плавіцца пры тэмпературах, вышэйшых за 40 градусаў.

Ці было ўжо такое?

Так, гэта не першае анамальна цёплае лета на Беларусі. Рэкорды тэмператур, якія з’явіліся за ўсю гісторыю назіранняў яшчэ не пабіты. Напрыклад максімальная тэмпература — 38 градусаў была зафіксавана 20 жніўня 1946 году ў Васілевічах у Гомельскай вобласці. Анамальна спякотнае лета на Беларусі было ў 1936, і ў 1999 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Юрась Ускоў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невыносная гарачыня, што ўсталявалася ў Беларусі, у пятніцу-суботу паб'е чарговы максімум. Як ратавацца ў такой сітуацыі?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика