На Віцебшчыне ўводзіцца забарона на наведванне лесу. 21.by

На Віцебшчыне ўводзіцца забарона на наведванне лесу

27.07.2010 12:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебскай вобласьці з-за пагрозы пажараў лясы масава закрываюцца ад наведнікаў

Пра гэта БелТА паведаміў в. а. начальніка аддзела аховы і абароны лесу, паляваньня і паляўнічага турызму Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб"яднаньня Аляксей Шапашнікаў.

На сёньняшні дзень у сувязі з высокай пажаранебясьпечнай сытуацыяй ўведзеная забарона на наведваньне лясоў у Віцебскім, Лёзненскім, Дубровенскім і Полацкім раёнах. Такое ж рашэньне рыхтуецца і ў Шумілінскім, Ушацкім, Талачынскім, Сеньненскім, Аршанскім, Лепельскім раёнах. Плянуецца, што яно будзе прынятае на працягу бліжэйшых дзён.

У цэлым сытуацыя з ляснымі пажарамі ў цяперашні час застаецца падкантрольнай, хоць па паўночным захадзе вобласьці адзначаецца сярэдняя пажаранебясьпечнасьць, а па паўднёва-ўсходніх рэгіёнах – высокая.

Усяго з пачатку вясенне-летняга сэзону ў Віцебскай вобласьці адбыўся 21 лясны пажар на плошчы 15 га, пры гэтым дзевяць з іх здарыліся за мінулыя тры дні.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласьці з-за пагрозы пажараў лясы масава закрываюцца ад наведнікаў Пра гэта БелТА паведаміў в. а. начальніка аддзела аховы і абароны лесу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика