На
28.07.2010 10:50
—
Разное
|
Сёння на большай частцы Беларусі чакаюцца навальніцы, у другой палове дня пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, месцамі да 25-28 метраў за секунду,
паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. У асобных раёнах пройдуць моцныя залевы, град.У Мінскай вобласці таксама прагназуюцца навальніцы, шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду, месцамі да 25 метраў за секунду. У сталіцы чакаюцца навальніцы, у другой палове дня месцамі шквалісты вецер дасягне 17-22 метраў за секунду.
|
|