Заробкі малыя, бо клопат пра народ вялікі
31.07.2010 18:09
—
Разное
|
Перад выбарамі ідзе ў ход звыклы папулісцкі інструментарый. Нават адставанне ад еўрапейскіх заробкаў афіцыйны кіраўнік тлумачыць… клопатам пра народ. «Калі народ хоча атрымліваць Натуральна, такія заявы робяцца з жалезным разлікам на тое, што просты люд жахнецца і будзе маліць: бацька родны, толькі ж не аддавай на згубу бязлітаснаму капіталізму! Беларусы сапраўды вялікія патэрналісты. Гэта бачна няўзброеным вокам і пацвярджаецца сацыялогіяй. Лепей казённая сініца ў руцэ, чым І ў гэтым каласальная праблема для апазіцыйных кандыдатаў. Лозунгі рэформаў, рынкавых пераўтварэнняў не грэюць, а хутчэй натапырваюць паспаліты люд. Спаборнічаць жа з дзейным кіраўніком на папулісцкім полі — тым болей глухі нумар. Натуральна, дасведчаны адмысловец разаб’е яго рыторыку ў пух як двойчы два. Акурат у Еўропе страхавая медыцына, напрыклад, дазваляе атрымліваць якасныя паслугі практычна ўсім слаям. Дый ўвогуле — за чый кошт фармуецца той бясплатны сацпакет, якім казырае Лукашэнка? У дзяржавы няма іншых грошай акрамя тых, што яна забірае ў нас ці недаплачвае нам. На тых сацпакетах сядзіць плоймаТак што сапраўды лепей даць людзям па дзве тысячы ды скараціць палову апарату. Але ж менавіта пагроза ўсеўладдзю вертыкалі і тармозіць трансфармацыю пераразмеркавальнай беларускай мадэлі. Адно паказальна: апраўдваць яе ўсё цяжэй. І еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у парадак дня Лукашэнкі. Некалі было: я народ за цывілізаваным светам не павяду! Сёння: я вам хоць заўтра зраблю тут Еўропу, але ж вы самі не гатовыя!Паўзучая еўрапеізацыя масавай свядомасці чым далей, тым болей будзе падціскаць уладу. Падзяліцца навіной:
Аляксандр Класкоўскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у перадвыбарную рыторыку Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі. |
|