У пятніцу амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе +35—39°С. 21.by

У пятніцу амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе +35—39°С

03.08.2010 13:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 4 жніўня будзе пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўднёва-ўсходні, днём па захадзе з пераходам на паўночны захад 4—9 м/с, у дзённыя гадзіны пры навальніцах парывы да 15—22 м/с. Тэмпература паветра ноччу +16—22°С; днём +29—34°С, па ўсходзе +35—38°С, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях +23—28°С.

Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +18—20°C, днём каля +30°C.

У наступныя двое сутак, 5 і 6 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У многіх раёнах захаваецца вельмі спякотнае надвор"е.

5 жніўня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны, з пераходам на ўсходні 4—9 м/с, у асобных раёнах падчас навальніц парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +15—22°С, днём +27—34°С, па ўсходняй палове +35—38°С.

6 жніўня па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу +18—24°С, днём на большай частцы +35—39°С, па захадзе +29—34°С.

5 жніўня ў Мінску пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночны, днём з пераходам на ўсходні 49 м/с, ноччу падчас навальніцы парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля +20°C, днём +31—33°C.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А найюбліжэйшымі днямі да 35°С, па ўсходз краіны +35—38°С.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика