Хутка будзе як у Афрыцы
04.08.2010 15:58
—
Разное
|
Сярэдняя тэмпература ліпеня аказалася рэкордна высокай. За сотню гадоў назірання такой гарачай сярэдзіны лета яшчэ не было. А жнівень паддае жару. На ўсходзе краіны ў наступныя дні чакаецца да 38—40 градусаў! Найгоршае чакае Усходняе Палессе, Падняпроўе і Пасожжа. У Гомелі на сераду і чацвер абяцаюць плюс 38, у пятніцу — 39, а ў суботу — 40! Нават ночы не прынясуць палёгкі, бо паветра будзе астываць толькі да 24—25 градусаў. Такія тэмпературы звыклыя для пустыняў, але не для Беларусі з яе ўмераным кліматам. Асаблівай спёкаю адзначацца пятніца і субота — тэмпературы 35—40 градусаў прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі. Лагаднейшыя дні чакаюцца толькі ў заходняй частцы Беларусі.У нядзелю гарачыня троху пачне спадаць, але не ўсюды: сквар распаўсюдзіцца на Панямонне. Як патлумачыла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, гарачыня да нас ідзе з боку Азіі — з Міжземнага мора. Над Усходняй Еўропаю навіс магутны антыцыклон. Зона вялікага ціску не дае прабіцца да нашых земляў халоднаму паветру з Атлантыкі. У ліпені медыкі канстатавалі павелічэнне колькасці выпадкаў праблемаў са здароўем, асабліва ў сардэчнікаў. Парушыўся і працоўны рытм: прыватнікі адпусцілі работнікаў, на дзяржпрадпрыемствах скарочаны працоўны дзень. Сіноптыкі не звязваюць анамальную спёку з глабальным пацяпленнем. Справа ў размеркаванні тэмпературнага рэжыму. «Зімой у нас тэмпература была ніжэйшай за норму, цяпер вышэйшая. У Лацінскай Амерыцы цяпер назіраюцца рэдкія для мясцовага клімату маразы,» — паведаміла В.Фядотава. Толькі нам ад таго не лягчэй. Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя тэмпература ліпеня аказалася рэкордна высокай.
|
|