У ХІХ стагоддзі ў Траецкім раслі пальмы
04.08.2010 19:05
—
Разное
|
Так, відавочна, мяркуюць ў «Мінскай спадчыне», якая рыхтуе праект па рэстаўрацыі прадмесця з мэтай вярнуць яму «гістарычнае аблічча ХІХ — пачатку ХХ стст». Траецкае прадмесце ў Мінску чакае чарговая рэстаўрацыя, паведамляе сталічны тэлеканал СТВ. Праект рэстаўрацыі рыхтуюць спецыялісты «Мінскай спадчыны». Скончыць працы плануецца ўжо ў 2012 годзе. Распрацоўшчыкі праекту сцвярджаюць, што пейзаж прадмесця кардынальна не зменіцца. Асноўная задача рэстаўратараў — прывесці Траецкае ў адпаведнасць з патрабаваннямі сучасных турыстычных цэнтраў. Тут з’явіцца паркоўка. ЗАГС і рэстаран «Траецкі» чакае капітальны рамонт. Уздоўж набярэжнай збудуюць шэраг драўляных крамак і кавярняў. Акурат у гэтым месцы распрацоўшчыкі праекту прадэманстравалі мякка кажучы своеасаблівы погляд на гістарычнае аблічча Траецкага прадмесця ХІХ — пачатку ХХ стст. На рэндэрах праектных прапановаў «Мінскай спадчыны» побач з тымі самымі драўлянымі крамкамі і кавярнямі мы бачым…пальмы. Падзяліцца навіной:
СП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так, відавочна, мяркуюць ў «Мінскай спадчыне», якая рыхтуе праект па рэстаўрацыі прадмесця з мэтай вярнуць яму «гістарычнае аблічча ХІХ — пачатку ХХ стст».
|
|