Конь
05.08.2010 10:51
—
Разное
|
Конь — адзін з найбольш шануемых персанажаў беларускай міфалогіі, вуснапаэтычнай спадчыны і абрадавай практыкі нашага народа. Міфалагічны і казачны конь — гэта сімвал часу, вечнасці, непадзельнасці космасу, гэта найбольш надзейны пасрэднік паміж светам жывых і «светам» памерлых, паміж небажыхарамі і людзьмі. Менавіта таму якраз на — конь часта фыркае — да хуткага дажджу; — конь храпе або закідвае галаву ўверх — будзе непагадзь. Асаблівай павагай карыстаўся конь у абрадавай практыцы беларусаў, перш за ўсё на вяселлі і пахаванні. Вясельнага каня ўпрыгожвалі рознакаляровымі стужкамі, кветкамі, да дугі мацавалі званочкі, а на шыю надзявалі шархуны, якія павінны былі адганяць нячыстую сілу і даваць знак аднавяскоўцам аб прыбліжэнні вясельнага поезда. Існавала дакладнае размежаванне ў выкарыстанні коней у розных абрадах. Так, каня, на якім везлі нябожчыка, ніколі не будуць выкарыстоўваць у вясельным поездзе. Разам з тым у адной з легендаў расказваецца пра тое, што Бог пракляў гэту жывёліну: «Пасля нараджэння Багародзіца палажыла нованароджанага ў яслі і прыкрыла сенам, каб схаваць ад ваяроў цара Ірада. Вол, які стаяў побач, перастаў есці, а конь працягваў есці і тым самым „раскрываў“ месца паратунку Хрыста. Таму Бог пракляў каня і сказаў: „Ты будзеш заўсёды есці і ніколі не наясіся“, а вала блаславіў і сказаў, што яго мяса людзі будуць выкарыстоўваць у харчаванні». Падзяліцца навіной:
Аксана Катовіч, Янка Крук Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конь — адзін з найбольш шануемых персанажаў беларускай міфалогіі, вуснапаэтычнай спадчыны і абрадавай практыкі нашага народа. Міфалагічны і казачны...
|
|