Паўпраўда ад «Мінаблсаюздруку»: нумар «НН» з «Хросным бацькам» паступіў з затрымкай
05.08.2010 16:57
—
Разное
|
«Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ на запыт у УП «Мінаблсаюздрук» аб прычынах адсутнасці «Нашай Нівы» № 25 у кіёсках Мінскай вобласці. Пра тое, што нумар газеты ад 7 ліпеня з інфармацыяй пра фільм НТВ «Хросны бацька» не з’явіўся ў продажы, масава інфармавалі чытачы з усёй краіны. У лісце за подпісам дырэктара «Мінаблсаюздруку» Аляксея Кудрэйкі паведамляецца, што нумар «паступіў у продаж… але з невялікім спазненнем па тэхнічных прычынах. На жаль, падобныя выпадкі зрэдку здараюцца». Нагадаем, РУП «Белсаюздрук» (яму належыць Між тым у пятніцу, 9 ліпеня, вядучы спецыяліст аддзела перыёдыкі «Мінаблсаюздруку» Алена Церахава казала супрацоўніку «НН», што «НН» № 25 да іх не паступала. Гэта значыць, «невялікая затрымка» склала як мінімум два дні. Адпаведныя запыты пра лёс «НН» № 25 скіраваныя ва ўсе абласныя «саюздрукі». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларуская асацыяцыя журналістаў» атрымала адказ аб прычынах адсутнасці «Нашай Нівы» № 25 у кіёсках Мінскай вобласці.
|
|