Сто тон карпаў уцяклі з
05.08.2010 21:07
—
Разное
|
У рыбгасе «Сьвіслач», што ў Асіповіцкім раёне, вадой прарвала запруду. Экстраныя захады, каб ліквідаваць размыў памерам у шэсьць мэтраў, вынікаў не далі. Размыў павялічыўся да 30 мэтраў, глыбіня цяпер — да 12 мэтраў. З ста чатырнаццаці тон прамысловай рыбы вылавіць удалося толькі чатырнаццаць. «Сто тон рыбы сышлі ў раку Сьвіслач. Нам паступаюць зьвесткі, што наш карп стаў лавіцца на Бярэзіне. Атрымліваем цяпер неабходныя дакумэнты, каб зьменшыць страты й хоць колькі вылавіць рыбы. Плянуем азёрнымі сеткамі вылоўліваць», цытуюць афіцыйныя крыніцы дырэктара рыбгасу Аляксандра Няхая. Асіповіцкі райвыканкам у сувязі з прарывам дамбы пастанавіў забараніць аматарскі вылаў рыбы ў рацэ Сьвіслач да 1 верасьня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рыбгасе «Сьвіслач», што ў Асіповіцкім раёне, вадой прарвала запруду. Экстраныя захады, каб ліквідаваць размыў памерам у шэсьць мэтраў, вынікаў не далі. Размыў...
|
|