На выходных у Мінску будзе днём +35–36°C. 21.by

На выходных у Мінску будзе днём +35–36°C

06.08.2010 13:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 7 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—24°С,

днём ад 30°С па захадзе да 39°С па ўсходзе краіны.

У Мінску 7 жніўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу

20—22°C, днём 35—36°C.

У наступныя двое сутак, 8—9 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 8 жніўня ноччу месцамі, а днём па заходняй палове рэспублікі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні, месцамі магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 15—22 м/с. Тэмпература паветра ноччу 17—24°С,

днём 28—34°С, па ўсходняй палове 35—39°С, у крайніх заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 24—27°С.

9 жніўня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, у начныя гадзіны ў асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу 15—22°С,

днём 23—29°С, па ўсходзе 30—34°С.

У Мінску 8 жніўня прагназуецца пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, днём навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20—22°C,

днём каля 34°C.
Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика